На Гарадскім стадыёне Оршы 21 чэрвеня а 18:00 пройдзе сустрэча "Оршы" з магілёўскім "Дняпром". Доўгія гады "Дняпро" выступаў у Вышэйшай лізе, а прыканцы 90-х нават быў чэмпіёнам Беларусі. Летась каманда прайграла пераходныя матчы "Віцебску" і апусцілася ў 1-ю лігу, куды, у сваю чаргу, паднялася "Орша".
Перад 10-м турам, у рамках якога адбудзецца сустрэча, "Дняпро" вярнуў сабе 1-ы радок турнірнай табліцы і расцэньваецца асноўным прэтэндэнтам на вяртанне ў эліту. "Орша" - на іншым полюсе турнірнае табліцы, каманда мае толькі 8 пунктаў супраць 20 у "Дняпра" і займае 14-е месца. Ззаду толькі "Кобрын" і "Рэчыца".
Наш сайт правядзе он-лайн сустрэчы.