Старшыня АГП прыехаў у Оршу на штогадовую канферэнцыю рэгіянальнай структуры партыі. На канферэнцыю выносілася толькі адно пытанне - прэзідэнцкія выбары, у сувязі з гэтым і пытанні да Лябедзькі былі пераважна звязаныя з удзелам партыі ў выбарах. З самай раніцы палітык наведаў аршанскі рынак, дзе разам з партыйцамі раздаваў партыйныя улёткі, размаўляў з прадпрымальнікамі. Пазней на канферэнцы Ляюедзька распавёў пра мэты і задачы партыі на бліжэйшыя выбары, нагадаў пра свой намер вылучацца ў якасці кандыдата ў Прэзідэнты і пазнаёміў прысутных з праграмай "Новыя рабочыя месцы" пра якую партыя і будзе гаварыць на выбарах, адказаў на пытанні партыйцаў і гасцей канферэнцыі.
Прапануем некалькі відэа адказаў Анатоля Лябедзькі на пытанні аршанцаў.
Больш відэа з сустрэчы можна паглядзець на нашых старонках "Укантакце": паблік, акаўнт.
На відэа: Анатоль Лябедзька пра ўдзел у выбарах
На відэа: Анатоль Лябедзька пра задачы партыі на выбарах
На відэа: Анатоль Лябедзька пра падатак на дармаедства