Сёлета фестываль праводзіцца ўжо ў 22-гі раз. Удзел у ім на гэты раз возьмуць больш за 20 ансамбляў і іншых калектываў, што ўключаюць у сябе больш як 500 танцораў, музыкаў і спевакоў. На фестываль акрамя ўжо традыцыйных удзельнікаў з Беларусі, Украіны і прыдняпроўскай часткі Расеі, прыедуць творчыя калектывы з Татарстану, Эстоніі, Латвіі, Літвы і Польшчы.
Цікава, што татарскія музыкі нездарма абралі месцам свайго прыезду фестываль "Дняпроўскія галасы". Справа ў тым, што менавіта Дуброўна стала месцам гібелі знакамітага татарына, пачынальніка нацыянальнага балета і кампазітара Фарыда Яруліна.
Узнагароджанне пераможцаў фестываля адбудзецца ў нядзелю.