Ужо на 4-й хвіліне матчу форвард гаспадароў Дзмітрый Лебедзеў адкрыў лік у сустрэчы. А неўзабаве Сарока падвоіў яго. Сітуацыя стала зразумелай, калі на 24-й хвіліне Калядка зрабіў на табло лічбы 3:0, перамога "Гарадзеі" стала падавацца незваротнай. Так і атрымалася. Гарадзейцы пастаянна атакавалі, а аршанцы рэдка і нявостра выходзілі ў свае атакі. На 62-й хвіліне Лебедзеў зрабіў лік канчатковым - 4:0. Яшчэ адзін мяч у браму Антона Навічкова быў не залічаны, бо гулец "Гарадзеі" знаходзіўся ў становішчы па-за гульнёй.
Варта адзначыць, што за "Оршу" ўпершыню за апошні час згуляў гвінеец Соу Нуу "Буба", які прапусціў шмат гульняў з-за траўмы.
Склад "Оршы": Навічкоў, Шарыпа, Данілкоў (капітан каманды) (Соу Нуу, 80), Саколка, Кітаёў (Пракапенка, 54), Знак (Смірноў, 71), Суздальцаў (Малафееў, 56), Данілковіч (Асіпенка, 62), Казарын, Кісялёў, Усачоў.