Сёння ў Беларусі стартуе выбарчая кампанія па выбарах Прэзідэнта. 3 ліпеня ў пятніцу па адрасе: вул. Чырвонаармейская, 13 у 12-00 адбудзецца сустрэча аршанцаў з будучым кандыдатам у Прэзідэнты Беларусі ад кааліцыі "Народны рэферэндум" Таццянай Караткевіч. Запрашаюцца ўсе жадаючыя. Уваход вольны.
Апроч гэтага ўсе жадаючыя могуць задаць свае пытанні Таццяне Караткевіч у каментарах пад гэтым матэрыялам на сайце. 3 ліпеня ў 11-00 яна адкажа на іх.
Нарэшце, тыя, хто не вельмі ладзіць з Інтэрнэтам, і ў каго няма магчымасці асабіста прыйсці на сустрэчу, могуць задаць пытанне па тэлефоне ў Оршы 26-48-23. Тэлефон будзе працаваць з 11-00 да 12-00 3 ліпеня.
Адказы на пытанні будуць публікавацца 3 ліпеня з 11 да 12 гадзін тут.