Адразу пасля талакі па прыборцы берага Куцеенкі, якая прайшла на выходных, для ўсіх удзельнікаў адбылася прэзентацыя адразу некалькіх кнігаў Уладзіміра Арлова. Больш за ўсё ўвагі было нададзена чарговай кнізе "Імёны свабоды" ў якой Арлоў напісаў кароткія біграфіі і свае ўражанні пра людзей якія шмат зрабілі для Беларусі ў розных галінах жыцця. Была прывезена і свежая кніга "Ула", якая выйшла ў серыі пра славутыя бітвы Беларусі. Серыю гэтую пісменнік распачаў у мінулым годзе з кнігі "Сцягі Оршы".
Пасля прэзентацыі Уладзімір Арлоў разам з удзельнікамі талакі паабедаў на аграсядзібе Пуцяціна, гаспадар якой Ігар Грышанаў і стаў арганізатарам мерапрыемства пры падтрымцы кампаніі "Беларускі сад".
На відэа: Уладзімір Арлоў пра сваю творчасць і ўплыў на яе Караткевіча
На відэа: Уладзімір Арлоў пра кнігу "Імёны свабоды"