Летась абедзве каманды падняліся ў 1-ю лігу з 2-й. Пакуль што будучыя супернікі перажываюць не лепшыя часы. І аршанцы, і кобрынцы знаходзяцца ўнізе табліцы і вядуць барацьбу за права застацца ў дывізіёне.
Апошнія два гады матчы "Оршы" з дадзеным супернікам складваліся аднолькава. "Сіня-белыя" двойчы перамагалі дома з лікам 5:1, а ў гасцях двойчы гулялі ўнічыю 1:1.
Матч "Орша" - "Кобрын" адбудзецца 5 ліпеня на Гарадскім стадыёне. Пачатак сустрэчы а 18:00.