Таццяна Караткевіч наведала наш горад 3 ліпеня. З 11 гадзін будучы кандыдат у прэзідэнты адказала на пытанні чытачоў нашага сайту і сустрэлася з актывістамі дэмакратычных арганізацый, праўда, на сустрэчу прыйшло і шмат людзей не заангажаваных у палітыку, прыехалі і жыхары суседніх раёнаў.
Пасля абеду Караткевіч разам з некалькімі сябрамі свайго штабу сустракалася з жыхарамі горада на цэнтральных вуліцах Оршы пад час агульнагарадскіх мерапрыемстваў да афіцыйнага Дня Незалежнасці. Таксама яна ўсклала кветкі да помніку Уладзіміру Караткевічу і да помніку за інструментальным заводам на месцы растрэлу дзяцей пад час Другой сусветнай вайны.
На відэа: Таццяна Караткевіч на сустрэчы з актывсітамі дэмакратычных арганізацый у Оршы распавядае пра сябе