Чарговую зводку асноўных паказчыкаў развіцця Аршанскага раёну выдаў Белстат. У адрозненні ад папярэдніх, калі паміж паказчыкамі аглядаемага перыяду і такога ж перыяду мінулага году былі значныя скачкі, у аналізе паказчыкаў за студзень - май 2015 па большасці катэгорыяў паказчыкі адрозніваюцца мала, за выключэннем катэгорыяў Інвестыцыі і фінансы. Не зважаючы на прыток у рэгіён (як і ў іншыя рэгіёны краіны) украінскіх эмігрантаў, колькасць насельнітва за перыяд усё адно зніжаецца: у параўнанні з мінулым годам амаль на 500 чалавек. На шчасце, аршанскі рэгіён - паводле статыстыкі - не настолькі моцна закранула скарачэнне працоўных месцаў, якое назіраецца па ўсёй краіне ад пачатку года - колькасць насельніцтва занятага ў эканоміцы (гэтая лічба падаецца за перыяд студзень - красавік) амаль не зменьшылася. Пры гэтым, Ледзь не ўдвая павялічылася колькасць зарэгістраваных безпрацоўных. Гэта звязана з пагрозай увядзення падатку на часова не парцуючых, з-за чаго рэальныя безпрацоўныя, якіх органы статыстыкі ў краіне не падлічваюць, пайшлі рэгістравацца для атрымання афіцыйнага статуса. Цяпер афіцыйны ўзровень безпрацоўя ў раёне 1,3% у параўнанні з 0,7 у мінулым годзе.
Лічбы па прамысловай вытворчасці амаль не змяніліся - у беларускіх рублях ёсць некаторы рост аб'ёму вытворчасці. Не значна, але парадаваў паказчык суадносінаў запасаў гатовай прадукцыі да аб'ёма сярэднямесячна выпускаемай прадукцыі, хаця да гэтае пары паказчык больш за 100%, але ў параўнанні з мінулым годам знізіўся на некалькі адсоткаў (105,2% у гэтым годзе, 109,4% у мінулым).
Як адзначалася вышэй, значныя змены атрымаліся толькі ў катэгорыях "Інвестыцыі і будаўніцтва" і "фінансы". Інвестыцыі ў асноўны капітал зменьшыліся ўдвая ў будаўніча-мантажныя работы больш чым удвая. Пры гэтым, увод у эксплуатацыю жылля наадварот вырасла амаль удвая. Цяпер дзяржава значна меньш фінансуе будаўніцтва з усіх 8.686 квадратных метраў жылплошчы з дапамогай дзяржавы пабудавана толькі 193, у мінулым годзе з дапамогай дзяржы ў той жа перыяд студзень - май было ўведзена 3.856 квадратных метраў. У сельскай мясцовасці жылля ў гэтым годзе пабудавана амаль у 4 разы меньш чым у мінулым. Раздробны тавараабарот і тавараабарот гармадскага харчавання знізіўся амаль на 12%. Сярэдні заробак у беларускіх рублях вырас прыблізна на паўмільёны рублёў, але рэальны заробак знізіўся па рэгіёне на 6,5%.
Адначасова знізіліся экспарт і імпарт нашых рэгіянальных тавараў за мяжу Прычым, зніжэнне амаль раўнамернае - экспарт склаў 75,4% у параўнанні з мінулым перыядам, імпарт 77,4%. Дзякуючы паралельнаму зніжэнню імпарта і экспарта раён мае станоўчае сальда ў крыху больш за 3.000.000 даляраў, у мінулым годзе больш за 5 мільёнаў.
Па катэгорыі "фінансы" адзначаецца зніжэнне рэнтабельнасці продажаў з 7,2% да 5,6%. Значна павялічылася колькасць стратных прадпрыемстваў - цяпер амаль трэцяя частка ўсіх прадпрыемстваў рэгіёна з'яўляюцца стратнымі - 31,4%, у мінулым годзе такіх прадпрыемстваў было 17,1%.
Выраслі ў параўнанні з мінулым перыядам усе падлічваемыя Белстатам віды запазычанасцяў. Найбольш скаканулі запазычанасці па паліўна-энэргетычных рэсурсах - больш чым у тры разы і па крэдытах і займах - больш чым у два разы.