Жыхары вёскі Стаўры ў ноч з 6-га на 7-е ліпеня адсвяткавалі Купалле. У вёсцы дзе сёння жывуць 66 чалавек, на свята сабралося каля 60 - не абыйшлося без гасцей з гораду.
Арганізатары - Алена Кучынская і старэйшына вёскі Ігар Грышанаў імкнуліся зрабіць мерапрыемства максімальна набліжаным да фальклорных традыцый: людзі плялі вянкі, як сімвал абароны ад нячыстай сілы, гулялі ў гульні, танчылі, прасілі багатага ўраджаю і дастатку; пелі абрадавыя песні і вадзілі карагоды, расказвалі вершы, сцягалі адно аднаго галінкамі, абліваліся купальскай вадой, для ачышчэння агнём прыгалі праз вогнішча, шукалі папараць-кветку, жанчыны кумаваліся, дзяўчаты пускалі вянкі па рацэ.
Святочнае мерпрыемства праведзена ў рамках кампаніі “Мы - аршанцы, мы - беларусы”.