Аўтакрос адбыўся ў пасёлку Красны Смаленскай вобласці. Гэта быў этап адкрытага чэмпіянату Расеі і першынства ДТСААФ. Аршанец Яўген Папкоў заваяваў бронзавыя ўзнагароды ў класах "Д2-Н" і "Д2-1600".
У першым з іх золата заваяваў Уладзімір Скараходаў з Разані, срэбра дасталася Аляксею Матвееву са Смаленска. У другім перамогу атрымаў Алег Захарэнкаў са Смаленска, другім стаў той жа Аляксей Матвееў.