19-га ліпеня ў 15:30 на Гарадскім стадыёне у першым матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі "Орша" прыме клуб з вышэйшай лігі - жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ". Гульня ў адказ адбудзецца 2-га жніўня ў Жодзіне. Жодзінцы нядаўна выступалі ў еўракубках, але прайгралі албанскаму "Кукесі" ў Лізе Еўропы. Цяпер у аўтазаводцаў Жодзіна засталася толькі ўнутраная арэна.
Гісторыя супрацьстаяння двух клубаў даўняя, прычым часта аршанцы з тарпедаўцамі гулялі менавіта ў Кубку краіны. Яшчэ ў 1971 годзе аршанскі "Старт" прайграў жодзінцам Кубак БССР, саступіўшы ў фінале 0:4 і 1:2. У Кубку Беларусі клубы сустрэліся ў сезоне-1992/93, прычым якраз у 1/16 фіналу. Тады наш клуб, які насіў назву "Легмаш", саступіў 0:5. У сезоне-1994/95 каманды сустрэліся на стадыі 1/32, і тады аршанцы прайгралі 2:3. А ў Кубку Беларусі-2005/06 "Орша" на стадыі 1/16 фіналу саступіла "Тарпеда" 2:8.