00:00

-0

6 м/с

971 гПа

03:00

-0

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Орша, Палітыка

Камісія без дэмакратаў

22.07.2015 17:38

2717 праглядаў, 1 каментар

У Аршанскую тэрытарыяльную камісію па выбарах прэзідэнта дэмакраты не патрапілі

Тэрытарыяльная камісія, якая будзе адказваць за выбары ў Аршанскім раёне, была сфармавана 21 ліпеня на супольным паседжанні райвыканкаму і прэзідыюму Савета дэпутатаў. Аб'яднаная грамадзянская партыя і партыя "Справядлівы Свет" старшыні якіх у гэтым годзе маюць намер паўдзельнічаць у выбарах у якасці кандыдатаў у прэзідэнты таксама вылучылі сваіх прадстаўнікоў у склад камісіі, але ўключаны не былі. Прычына не ўключэння аказалася даволі фармальнай - абедзве партыі вылучалі прадстаўнікоў у раённую камісію ад гарадскіх арганізацый, а не ад раённых. Іншым партыям пашанцавала больш. Так, праўладная Камуністычная партыя Беларусі свайго сябра ў камісіі мець будзе. Ім стаў Дзмітрый Бухавец, які раней вылучаўся ў камісію ад БРСМ. Таксама ў склад камісіі патрапіла і прадстаўніца Ліберальна-дэмакратынчай партыі Гайдукевіча - партыя ў розныя часы прылічвала сябе то да апазіцыі, то да прапазіцыі, але ні ў адным лагеры на доўга так і не заставалася. "Справядлівы Свет" плануе абскарджваць не ўсключэнне свайго прадстаўніка ў судзе.

Увогуле на дадзены момант па ўсёй вобласці вядома толькі пра 1 сябра дэмакратычных партый, які патрапіў у камісію - ім стаў вылучэнец ад Партыі БНФ Канстанцін Смолікаў, які прайшоў у абласную камісію.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Камісія без дэмакратаў

У Аршанскую тэрытарыяльную камісію па выбарах прэзідэнта дэмакраты не патрапілі

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение