На этапе збору подпісаў кожны прэтэндэнт, які хоча стаць кандыдатам у прэзідэнты павінен сабраць у сваю падтрымку 100.000 подпісаў выбаршчыкаў. Збор подпісаў пачынаецца з моманту рэгістрацыі ініцыятыўнай групы. Рэальна ж у рэгіёнах збор подпісаў пачынаецца на некалькі дзён пазней з-за часу які трэба патраціць на дастаўку пасведчанняў і падпісных аркушоў з Мінска ў райцэнтры. Плануецца, што ў Аршанскім раёне будуць збіраць подпісы не за ўсіх кандыдатаў чые ініцыятыўныя групы былі зарэгістраваныя.
Мы звязалі з некалькі штабамі кандыдатаў у Оршы, каб даведацца наколькі актыўны будзе збор подпісаў. Штабы трох кандыдатаў паведамілі нам колькасць сябраў ініцыятыўных групаў, якія будуць працаваць па Аршаншчыне. За старшыню Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку збіраць подпісы будуць 73 аршанцы. За старшыню аб'яднанай партыі левых "Справядлівы Свет" Сяргея Калякіна - 90 чалавек. У ініцыятыўную групу Таццяны Караткевіч паспела запісацца 110 жыхароў Аршаншчыны.