Раённая выбарчая камісія была сфармаваная ў аўторак райвыканкамам і прэзідыюмам Савета дэпутатаў. Як мы паведамлялі раней, з двух прапанаваных прадстаўнікоў ад дэмакратычных партый - Аб'яднанай грамадзянскай і партыі "Справядлівы Свет" - у камісію не патрапіў ніхто. Тады прычынай адмовы было названа тое што кандыдаты накіроўваліся ў раённую камісію ад гарадскіх, а не раённых арганізацый.
У сваёй заяве гарадскі камітэт партыі "Справядлівы Свет" спасылаецца на палажэнне "Пра парадак рашэння пытанняў, звязаных з аб'яднаннем аднайменных адміністратыўна-тэрытарыяльных адзінак...". Паводле гэтага палажэння на працягу трох год пасля аб'яднання Оршы і раёна горад кіруецца тымі прававымі актамі, якія дзейнічалі раней да аб'яднання.
Таксама партыйцы гавораць, што іх прадстаўнікоў не запрасілі на паседжанне па фармаванні тэрытарыяльнай камісіі, а крытэры па якіх выбралі сябраў камісіі, невядомыя.
Суд прызначаны на 14-30 24-га ліпеня.