12:00

+0

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+0

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Орша, Спорт

Каментар Аляксандра Ладзянога

24.07.2015 14:07

2639 праглядаў, 3 каментара

Галоўны трэнер "Оршы" пракаментаваў паражэнне ад "Іслачы" з лікам 0:4.

Галоўныя трэнеры "Оршы" і "Іслачы" падзяліліся ўражаннямі пра матч 14-га туру 1-й лігі чэмпіянату Беларусі. "Іслач" выйшла ў аднаасобныя лідэры лігі, абыграўшы аршанцаў на выездзе 4:0. Словы трэнераў Віталя Жукоўскага і Аляксандра Ладзянога цытуе афіцыйны сайт "Іслачы".

Пасляматчавы каментар галоўнага трэнера "Іслачы" Віталя Жукоўскага:

- Калі ёсць добры стадыён, калі заўзятары прыходзяць на гульню, то заўсёды хочацца паказаць якасную гульню, нават проста для тых, хто прыйшоў на стадыён. Бачна, што ў Оршы любяць футбол. Нашы хлопцы хацелі сёння вельмі многае зрабіць, з такім жаданнем выйшлі гуляць, але не ўсё атрымлівалася. Усё ж мы кантралявалі ход гульні, супернік перабудоўваўся, спрабаваў уцячы ў контратаку. Але ўсё роўна мы гулялі з вялікім запасам і перамаглі заслужана.

Яшчэ раз паўтаруся, што вельмі прыемна гуляць у гэтым горадзе, калі заўзятары ходзяць на футбол. Атрымліваеш вялікі пазітыў ад такіх матчаў. Нам хацелася паказаць яшчэ больш якасны футбол, але неабходна яшчэ больш працаваць. Відаць, што ў хлопцаў трохі назапашваецца стомленасць. Усё-такі з Хімікам правялі кубкавую гульню тры дні таму на выездзе, цяпер у Оршы. Гэта далёкія выезды, а ездзім мы ў дзень гульні. Таму назапашваецца стомленасць, і дзесьці псіхалагічная. Ну нічога, у Еўропе гуляюць праз тры дні на чацвёрты, так што нам да стомы яшчэ далёка. Зараз мы ўжо пачынаем рыхтавацца да заключнай гульні першага круга з Хімікам.

Пасляматчавы каментар галоўнага трэнера Оршы Аляксандра Ладзянога:

- Пачнем з таго, што мы гулялі з лідэрам, вельмі добрай камандай. Калі мы рыхтаваліся да матчу і глядзелі гульні, на мой погляд, Іслач - адна з лепшых каманд нашай лігі. І гульня гэта пацвердзіла. Тое, што чакалі, мы ўбачылі. Вядома, непрыемны лік для нас. Мы спадзяваліся, што зможам даць бой, але пенальці ў пачатку гульні зблытаў усе карты. Таму прыйшлося раскрывацца, каб зраўняць лік. Моманты ў нас, як і ў суперніка былі. Але "Іслач" выкарыстоўвала свае моманты, а мы не змаглі забіць ні аднаго мяча.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Каментар Аляксандра Ладзянога

Галоўны трэнер "Оршы" пракаментаваў паражэнне ад "Іслачы" з лікам 0:4.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение