15:00

+0

3 м/с

1003 гПа

18:00

-2

3 м/с

1004 гПа

21:00

-4

3 м/с

1005 гПа

00:00

-3

4 м/с

1006 гПа

03:00

-3

5 м/с

1006 гПа

Орша, Палітыка

Першы пікет

27.07.2015 11:28

4232 прагляду, 24 каментара

У горадзе прайшоў першы пікет па зборы подпісаў за кандыдата ў прэзідэнты

Пікеты па зборы подпісаў за кандыдатаў папулярная і эфектыўная форма збору подпісаў у Мінску - у сталіцы і вялікіх гарадах яны з'явіліся ў першы ж дзень працы ініцыятыўных групаў. У Оршы ў ранейшых выбарчых кампаніях былі толькі адзінкавыя выпадкі збору подпісаў праз вулічныя пікеты. Але ў гэтым годзе штаб кандыдата Анатоля Лябедзька актыўна выкарыстоўвае пікеты не толькі ў Мінску і абласных гарадах. Таму першы пікет па зборы подпісаў за кандыдатаў у нашым горадзе быў праведзены менавіта штабам лябедзькі. У нядзелю 26 ліпеня пікет прайшоў каля рынка.

Не звачаючы на тое, што многія аршанцы ўвогуле яшчэ не ведаюць, што набліжаюцца выбары і што гэта будуць за выбары, пікет аказаўся эфектыўным - людзі падпісвалі актыўней чым у папярэдніх выбарчых кампаніях. Агулам за час пікетавання было сабрана больш за 80 подпісаў. Аб'яднаная грамадзянская партыя плануе праводзіць пікеты і ў іншых месцах, а на рынку кожныя выходныя. Па нашай інфармацыі, іншыя штабы кандыдатаў пакуль не планавалі актыўна выкарыстоўваць такую форму для збору подпісаў, але не выключаны адзінкавыя пікеты з удзелам саміх кандыдатаў у прэзідэнты.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Першы пікет

У горадзе прайшоў першы пікет па зборы подпісаў за кандыдата ў прэзідэнты

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение