27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю Незалежнасці. Менавіта пасля гэтага Беларусь стала рэальна незалежнай суверэннай краінай. Праўда, у 1996 годзе па ініцыятыве Лукашэнкі Дзень Незалежнасці быў перанесены на 3 ліпеня - дату калі ў 1944 годзе быў вызвалены ад немцаў Мінск і частка Беларусі зноў вярнулася ў склад СССР.
Сябры арганізацый, якія ўваходзяць у аршанскую кааліцыю аб'яднаных дэмакратычных сілаў традыцыйна адзначылі 27 ліпеня. Вечарам на некалькіх аўтамабілях дэмакраты праехалі і ўсклалі кветкі ў Гацькаўшчыне на месцы Бітвы пад Оршай, да помніка Караткевіча і памятнага знаку на Гарадзішчы. Пасля ўскладання кветак, дэмакраты сабраліся ў вёсцы Стаўры дзе была арганізавана канцэртная праграма з песнямі, вершамі і віктарынай з пытаннямі якія тычыліся падзеяў 1990 года.