На думку ДАІ, светладыёдныя знакі будуць добра прыцягваць увагу кіроўцаў і мінакоў, як у дзённы, так і ў начны час. Дарэчы, працуюць знакі на сонечных батарэях. Першыя былі ўсталяваныя на трасе Р-115 Віцебск - Гарадок каля вёскі Хайсы, а таксама на дарозе Р-87 Віцебск - Орша каля аграгарадка Кастрычніцкая.
Эксперымент па ўсё большым выкарыстанні сонечнай энергіі ў Віцебскай вобласці працягнуць.