Сёння пра гэта заявіў прэм'ер-міністар Міхаіл Мясніковіч. Паводле яго словаў, на Пастаўскім і Арэхаўскім прадпрыемствах мадэрнізацыя будзе цалкам завершана ў першай палове наступнага году. Асноўная мэта работаў - пастаўкі больш якаснага і выгоднага ільновалакна на Аршанскі ільнокамбінат.
Праўда, у выніку мадэрнізацыі частку прадпрыемстваў давядзецца зачыніць - з 40 ільнозаводаў краіны застанецца 25.