Вяртанне забаронаў на наведванне леса пачалося некалькі дзён таму. Першай забарону ўвялі выканкамы Брэсцкай вобласці - тут наведваць лясы стала забаронена па ўсёй Брэстчыне. 5 жніўня забароны дайшлі і да нашай вобласці.
У лясах усталяваўся 3 клас пажаранебяспекі. У Аршанскім і ўсіх суседніх раёнах Віцебшчыны мясцовыя ўлады забаранілі наведваць лес. Адкрытыя для наведвання лясы засталіся толькі ў 6 6 раёнах вобласці, усе яны знаходзяцца далёка ад нас у кірунку паўночнага захаду, бліжэйшы раён дзе сёння можна без штрафу пабыць у лесе - Чашніцкі.