Агулам у кнігу "Легенды Дубровенскага краю" ўвайшло 10 запісаных у старажылаў і літаратурна апрацаваных расказаў. Легенды тычацца ў тым ліку назваў населеных пунктаў раёна - тлумачэнню іх узнікнення. Некаторыя легенды ўжо былі даступны зацікаўленаму чытачу. Напрыклад, гісторыя пра назву Юр'еў Востраў (перайменаваны камуністамі ў Асінторф) была апісана ў 2004 годзе аршанскімі краязнаўцамі ў выданні "Легенды і паданні Аршаншчыны". А легенды пра ўзнікненне Кіраеўскай крыніцы кранаўся ў сваіх кнігах (напрыклад, "Падарожжа па Дняпры") аршанскі краязнаўца Аляксандар Шынкевіч.
"Легенды Дубровенскага краю" - першае паўнавартаснае выданне, прысвечанае этнаграфіі раёна.