00:00

-1

6 м/с

971 гПа

03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-2

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Орша, Палітыка

Калякін на пікеце

14.08.2015 14:57

3317 праглядаў, 4 каментара

Сяргей Калякін паўдзельнічаў у пікетах па зборы подпісаў у Оршы

Лідар партыі "Справядлівы свет" наведаў Аршанскі раён для ўдзелу ў пікетах па зборы подпісаў. Па яго словах, на сёняшні дзень за вылучэнне яго кандыдатам сабрана больш за 75.000 аўтографаў выбаршчыкаў. Засталося яшчэ 25.000. Улічваючы наколькі актыўна ўчора падпісваліся за яго вылучэнне жыхары нашага рэгіёну, падобна, што кандыдатам сяргей Іванавіч стане.

Пікеты за Калякіна прайшлі 13-га чысла ў Барані, у раёне Ільнокамбіната і каля Еўраопта ў будынку былога рэстарана Шчадрэц. Тут з'яўленне палітыка выклікала бурныя эмоцыі ў бабулек, якія каля крамы гандлююць тым што вырашчана на градках. Першыя хвілін 10 бабулі спрабавалі выказваць сваё незадавальненне ўсімі кандыдатамі, прыводзячы ў прыклад як самага няўдалага канкурэнта Лукашэнкі, Гайдукевіча. Калі ж пажылыя прадавачкі зразумелі, што перад імі камуністы, то па адной сталі падыходзіць і скардзіцца Калякіну на розныя праблемы жыцця - асабліва бабулек абурала тое што ўлады адключылі правадное радыё.

Увогуле пікеты як метад збора подпісаў актыўна пачаў выкарыстоўвацца ў Оршы толькі ў гэтым годзе. На ранейшых выбарах пікеты былі разавыя, альбо не праводзіліся ўвогуле. Найбольш актыўна пікеты ставіць ініцыятыўная група Анатоля Лябедзькі - яго зборшчыкі подпісаў кожныя выходныя ставяць пікет каля гарадскога рынку, а па буднях з'яўляюцца і ў іншых месцах горада, у прыватнасці, у раёне Ільнокамбіната. Пікет за Лябедзьку на днях быў выстаўлены і ў Дуброўна. Быў у горадзе заўважаны і пікет за Аляксандра Лукашэнку - яго ставілі сябры БРСМ у цэнтры Оршы ў першыя дні збора подпісаў.

За Таццяну Караткевіч у Оршы плануецца выставіць толькі адзін пікет - 17 жніўня ў панядзелак з 15 да 17 гадзін каля Дома гандлю.

Пікетаў за іншых кандыдатаў у рэгіёне ўвогуле заўважана не было.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Калякін на пікеце

Сяргей Калякін паўдзельнічаў у пікетах па зборы подпісаў у Оршы

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение