У Санкт-Пецярбургу адбыўся конкурс "Таланты XXI века", на якім ацэньвалася навукова-тэхнічная творчасць. Раман Кныроў быў узнагароджаны залатым медалём і дыпломам 1-й ступені. Ён прадстаўляў каманду Віцебскай вобласці Беларусі. Усяго конкурс сабраў звыш 300 юных даследчыкаў, рацыяналізатараў, астраномаў, вынаходнікаў і праграмістаў ва ўзросце ад 14 да 17 гадоў.
14-гадовы выхаванец гуртка Цэнтра тэхнічнай творчасці Оршы рабіў свой вартавы карабель праекту 205П шыфру "Тарантул" МС-520 амаль 2 гады. У выніку Раман выйграў намінацыю "тэхнічнае мадэляванне". Раней у яго ўжо было нямала ўзнагародаў са спаборніцтваў па судамадэльным спорце.
Як пішуць "Витебские вести", свой карабель Раман Кныроў паспеў прадставіць публіцы і на Радзіме. На 13-й рэспубліканскай Спартакіядзе па тэхнічных відах спорту "ТэхнаСпорт". Раман не толькі заваяваў чэмпіёнства, але і стаў кандыдатам у майстры спорту.