Першае паседжанне па справе супарць забойцы супрацоўніка Аршанскай міжраённай інспекцыі па ахове жывёльнага і рассліннага свету пры Прэзідэнце РБ Генадзія Раўкова правядзе Віцебскі абласны суд. Паседжанне адбудзецца 28 жніўня а 10-00.
У якасці абвінавачанага будзе праходзіць раней судзімы жыхар Талачына Дзмітрый Голубеў. Нагадаем, напярэдадні Вялікдня ў Талачынскім раёне браканьер якога спрабавалі затрымаць інсепктары выстраліў у аднаго з іх і забіў. Сёння абвінавачанаму пагражае смяротнае пакаранне. Але канчатковае рашэнне пра віну і меру пакарання Дзмітрыя Голубева вырашыць суд.