Наталля Міхневіч стала 8-й у штурханні ядра на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы. Яна адабралася ў фінал з 5-м вынікам, а ў вырашальнай стадыі паказала лепшы вынік апошняй спробай - 18.24 метра. Аднак, на жаль, гэтага хапіла толькі на 8-ю пазіцыю. Іншыя беларускі Алёна Дубіцкая і Юлія Леанцюк сталі 6-й і 7-й адпаведна.
Чэмпіёнкай свету стала Крыстэн Шванітц з Нямеччыны.