Аршанцы прымалі лідзянаў на Гарадскім стадыёне. Лідская каманда прыехала ў наш горад за дзень да матчу і ў спакойным рэжыме рыхтавалася да гульні. "Чырвона-белыя" вядуць барацьбу за месца ў Вышэйшай лізе, а таму "Ліда" настройвалася здабыць у Оршы тры пункты. У сябе дома "Ліда" гэта зрабіла - 2:1, але ў другім коле не ўдалося. Хаця спачатку ўсё складалася для гасцей цудоўна.
На 24-й хвіліне Аляксей Дабравольскі адкрыў лік у сустрэчы. На самым старце другога тайму Аляксандр Комлеў падвоіў лік. Здавалася, вынік можа хіба што вырасці да больш буйнога разрыву, што не раз адбывалася з аршанцамі ў сёлетнім сезоне. Але, нечакана, "сіня-белыя" смела пайшлі ў атаку. На 65-й хвіліне прыгожым ударам з лініі штрафной вызначыўся абаронца "Оршы" Ілля Шарыпа. Аршанцы змарнавалі яшчэ некалькі момантаў, аднак на 88-й хвіліне Шарыпа стаў сапраўдным героем матчу - другі гол правага абаронцы, і лік 2:2. "Орша" не дазваляе фаварыту здабыць перамогу. Нічыя.
Склад "Оршы": Гудзенка, Шарыпа, Данілкоў (к), Саколка, Ганіч, Разумаў, Знак (Раманаў, 82), Смірноў (Кітаёў, 64), Пагодзін, Казарын (Баравік, 76), Асіпенка (Піваровіч, 64).
Іншыя вынікі туру: Слонім - Крумкачы - 0:4, Іслач - Смаргонь - 1:1, Смалявічы - Хімік - 1:0, Бяроза - Рэчыца - 3:0, Гарадзея - Зорка-БДУ - 1:0, Кобрын - Гомельчыгункатранс - 0:1, Дняпро - Баранавічы - 4:1.