Сяргей Нікалюк, хімік па адукацыі, быў вядомай асобай яшчэ да таго як стаў палітолагам. Сёння ён адзін з найбольш публікуемых і запатрабаваных палітолагаў краіны. Ягоныя артыкулы можна рэгулярна чытаць у газетах "Новы час", "Свободные новости+" ды іншых газетах, часопісах, інтэрнэт выданнях.
Свой выступ у Оршы Нікалюк пачаў з глабальнага аналізу сітуацыі - што адбываецца ў свеце. А далей перайшоў да апісання сітуацыі ў нашым рэгіёне (Беларусь, Украіна, Расія) і непасрэдна да Беларусі. Па яго меркванні у нашым рэгіёне ўмовы дыктуе Расія, але з-за новых тэхналогіяў (у якіх рэгіён значна адстае) і зніжэння коштаў на нафту ў Расіі хутка адбудзецца катастрофа, што скажацца і на падзеях у нашай краіне. Пік эканамічнага росту ў Беларусі ўжо прайшоў і нас чакаюць цяжкія часы, калі беларусы самі не пачнуць выпраўляць сітуацыю. Прычым гэты пік быў звязаны не з палітычнай сітуацыяй у самой краіне, а з аб'ектыўнымі працэсамі, якімі ўлады толькі карысталіся, а не стваралі іх сама.
Прапануем вашай увазе два ўрыўка з выступа Сяргея Нікалюка.
На відэа: Сяргей Нікалюк пра заробак у 1000 даляраў і неадэкватнасць уладаў
На відэа: Сяргей Нікалюк разважае пра рэвалюцыю, дэскрэдэтацыю ўлады і апазіцыю
Мерапрыемства прайшло ў рамках кампаніі "Мы аршанцы - мы беларусы"