Планавалася, што абласныя "Дажынкі" пройдуць 25-га верасня, у пятніцу. Прымаць іх збіраецца Талачын. Аднак раённая газета "Наша Талачыншчына" паведаміла пра перанос свята на 3-га кастрычніка, суботу. Мяркуецца, што перанос дазволіць людзям стаць сведкамі святочных мерапрыемстваў "у больш поўным аб'ёме".
Але афіцыйным сайтам выканкама інфармацыя пакуль не пацвярджаецца. Больш за тое, сайт Талачынскага райвыканкама 17-га верасня апублікаваў у сябе праграму "Дажынак" і там прапісаныя ранейшыя даты: 25-26 верасня.