Высветлілася, сайт Талачынскага райвыканкама са спазненнем зрэагаваў на перанос фестываля-кірмаша "Дажынкі", які пройдзе ў Талачыне. Цяпер рэсурс пацвердзіў, што "Дажынкі" сапраўды перанесеныя на 3-га кастрычніка, каб у людзей была магчымасць у поўнай меры наведаць мерапрыемствы.
Такім чынам, сёлета "Дажынкі" пройдуць акурат перад пачаткам датэрміновага галасавання на выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якое пачнецца 6-га кастрычніка.