Стаўроўцы пачалі збор подпісаў пад калектыўным лістом да старшыні выканкаму. Прычынай звароту стала забруджванне леса побач з вёскай. Па словах жыхароў суседніх з лесам дамоў, смецце ў лес пачалі звозіць арганізавана яшчэ пад час падрыхтоўкі горада да Дажынак-2008 - пераважна гэта будаўнічае смецце, таму жыхары падазраюць ў засмечванні будаўнічыя арганізацыі.
Гэтай восенню на адну з пляцовак побач з дарогай, куды скідвалі смецце, быў дастаўлены грэйдар, які згарнуў смецце глыбей ў лес. Але потым жыхары зноў заўважылі свежыя кучы - пераважна парэшткі ад ачысткі збочын трасаў - вецце, кустоўе.
Жыхары Стаўроў просяць ачысціць лес у чым самі гатовы аказаць поўную дапамогу, а таксама перагарадзіць заеды ў лясы шлагбаўмамі, каб не дапусціць фактаў скідвання будаўнічага смецця ў будучым.
На фота: пляцоўка з якой смецце ссунулі грэйдэрам