Гурт Вурай стварылі некалькі супрацоўнікаў Белдзяржфілармоніі (г. Мінск) у 2010 годзе, вакаліст гурта Сяржук Доўгушаў родам з вёскі Тарчылава Аршанскага раёну. За некалькі год існавання гурт аб'ехаў з гастролямі шмат гарадоў Беларусі, Расіі, Украіны і Польшы, выпусціў тры альбомы і некалькі кліпаў. Стыль гурта - своеасаблівая трактоўка этнічнай музыкі заснаваная на беларускай міфалогіі.
Гурт выступіць у вёсцы Стаўры 4 кастрычніка (нядзеля) на месцы былога клуба, у выпадку кепскага надвор'я канцэрт пройдзе ў доме аграсядзібы "Пуцяціна". Пачатак а 17-00. Мерапрыемства праводзіцца цалкам бясплатна
На відэа: кліп "Сасна пахілілася"
На відэа: гурт Вурай на сцэне