Выступ гурта Вурай анансаваны на нядзелю 4-га кастрычніка ў вёсцы Стаўры пераносіцца на канец месяцу па тэхнічных прычынах. Пра гэта ўчора вечарам паведамілі арганізатары мерапрыемства.
Праэкт з якім музыкі планавалі прыехаць у вёску Стаўры называецца Harmonic Style Project раней ужо быў прэзентаваны з праграмай прысвечанай Рыгору Барадуліну ў музеі Караткевіча. Пра новую дакладную дату канцэрта чытайце на нашым сайце і ў сацыяльных сетках.