Пачнецца гэты дзень, 7 кастрычніка, пікетам у аграгарадку Ляды Дубровенскага раёна ля сельскага дома культуры. Ён пройдзе з 12-30 да 13-30 гадзін. Затым такі ж пікет з 14-00 да 15-00 пройдзе ў горадзе Дуброўна на пляцоўцы паміж дамамі №62 па вул. Нікандравай і №23 па вул. Крупскай.
А затым Таццяна прыедзе ў Оршу. Тут запланаваны пікет каля езуіцкага калегіума з 16-30 і, нарэшце, сустрэча з аршанцамі ў памяшканні Дзіцячай школы мастацтваў №1 (вул. Леніна, 21) у 17-30.
Яшчэ раз звернеце ўвагу, сустрэча з аршанцамі пройдзе 7 кастрычніка ў Дзіцячай школе мастацтваў №1 (вул. Леніна, 21). Пачатак у 17-30. Запрашаюцца ўсе жадаючыя. Уваход вольны.