З аўторка 6 кастычніка па ўсёй краіне пачыаецца датэрміновае галасаванне. У Аршанскім раёне за выбарамі ўвогуле, і за датэрміновымі ў прыватнасці, будуць назіраць трохі меньш за 100 назіральнікаў ад трох кампаніяў - "Правабаронцы за свабодныя выбары", "Права выбару" і "За справядлівыя выбары". Кожная з гэтых кампаніяў мае сваю спецыфіку і сваю методыку назірання. У прыватнасці, кампанія праваабаронцаў пачала дзейнічаць у раёне яшчэ з дня абвяшчэння выбараў і меньш увагі надзяляе назіранню на ўчастках для галасавання, а больш агульнай сітуацыі вакол выбараў. А кампаніі "За справядлівыя выбары" і "Права выбару", як раз больш арыентуюцца на прысутнасць назіральнікаў на саміх участках. Агулам тры кампаніі, якія праводзяцца рознымі партыямі і грамадскімі арганізацыямі, плануюць арганізаваць назіранне, прынамсі, за 35 выбарчымі ўчасткамі. Сёння акрэдэтацыю ў камісіях будуць праходзіць апошнія накіраваныя назіральнікі - частка акрэдэтавалася раней.
Акрамя таго ў рэгіёне ўжо не меньш за два месяцы працуе і місія назіральнікаў АБСЕ.