00:00

-0

6 м/с

971 гПа

03:00

-0

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Орша, Палітыка

Першы канфлікт

07.10.2015 13:13

3675 праглядаў, 20 каментароў

У першы дзень выбараў з участкаў выдалілі некалькі назіральнікаў

Выдаленыя назіральнікі былі вылучаныя партыяй "Справядлівы Свет". У выпісках з пратаколаў гэтых назіральнікаў была напісана поўная афіцыйная назва выбараў: "выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 11 кастрычніка 2015 года". Такая ж назва фігуруе ва ўсіх дакумантах, сайце цэнтральнай выбарчай камісіі, плакатах заклікаючых да галасаванне. Але, як мінімум тром камісіям такая назва кампаніі дала падставы палічыць, што назіральнікі ад партыі вылучаюцца толькі на адзін дзень - 11 кастрычніка. З-за чаго некалькі назіральнікаў на розных участках былі выдалены.

Сітуацыя імгенна дайшла да раённай і цэнтральнай выбарчых камісіі. Меньш чым праз гадзіну вышэйстаячыя камісіі палічылі выдаленне не правільным і выдаленым назіральнікам была вернута акрэдытацыя.

Назіральнікі пачалі пісаць першыя скаргі і прапановы. Так, амаль на кожным участку дзе акрэдэтаваны назіральнікі ад розных кампаніяў была пададзена прапанова па празрыстым падліку галасоў. На сёняшні дзень кожны сябра камісіі падлічвае самастойна сваю частку бюлетэняў і паведамляе лічбу старшыні камісіі так, каб гэтую лічбу не чуў ніхто іншы. У выніку, рэальную колькасць падлічаных бюлетэняў ведае толькі старшыні, або сакратар (той каму паведамляюць) камісіі і ніхто больш - ні назіральнікі і іншыя сябры камісіі. Назіральнікі прапанавалі каб усе бюлетэні лічыў адзін чалавек, пры гэтым паказваючы кожны бюлетэнь, што з'яўляецца звычайнай практыкай у іншых краінах, але не ў Беларусі. Пакуль адказы на гэтыя прапановы прыйшлі не з усіх участкаў.

Другое пытанне па якім назіральнікі пачалі пісаць прапановы ды скаргі - захаванне скрыняў для галасавання ў начны час і пад час абедзенага перапынку. Новыя празрыстыя скрыні апячатваюцца пластыкавымі пломбамі, якія падобны адна на адну. Адпаведна, калі такія пломбы сарваць, а потым павесіць такія ж новыя, то ўскрыццё скрыні ніхто не заўважыць. Таму назіральнікі прапануюць акрамя пластыкавых пломбаў, аклейваць крышку скрыні паперай на якой ставіць подпісы - іх змену да абеду і пасля абеду заўважыць лягчэй. Тая самая праблема па апячатванні пакояў у якіх захоўваецца скрыня ў начны час. Назіральнікі прапаноўваюць апячатваць паперай і дзверы ў гэтыя памяшканні. Камісіі такім прапановам супраціўляюцца.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Першы канфлікт

У першы дзень выбараў з участкаў выдалілі некалькі назіральнікаў

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение