Відэа ролік зняты аршанскім БРСМ набраў велізарную колькасць праглядаў у розных сацыяльных сетках. Асабліва зачапіла інтэрнэт-карыстальнікаў фаразы пра "трель жаворонка" і "шум ржи". У сацыяльных сетках вельмі хутка стаў папулярным хэш-тэг #трельжаворонкашумржи пад якім посцяць кур'ёзныя выпадкі з выбарчых участкаў краіны, а з самой фразай пачалі з'яўляцца камічныя карцінкі, называемыя ў інтэрнэце мемамі.
Яшчэ адзін вельмі папулярны мем з'явіўся пра выпадак на выбарчым участку №8 дзе сябры камісіі прыйшлі прапаноўваць галасаваць памерламу чалавеку. Увогуле кур'ёз з гэтым выбаршчыкам праславіў Оршу - шмат замежных СМІ публікуе яго як адну з асноўных падзеяў звязаных з выбарамі.