00:00

-1

6 м/с

971 гПа

03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-2

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Орша, Палітыка

Галасуюць нават памерлыя

13.10.2015 15:55

3429 праглядаў, 11 каментароў

На аршанскім участку № 8 для галасавання "запісаўся" нават памерлы.

Гісторыя пра "мёртвыя душы", якія актыўна "галасуюць" на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі, не з'яўляецца выдумкай. Гэта чарговы раз даказалі непразрыстыя выбары ў кастрычніку 2015 года. У некаторых гарадах Беларусі ў "свежых і правераных" спісах выбаршчыкаў знаходзіліся людзі, якія памерлі яшчэ ў 90-я гады. А ў Оршы для галасавання дома "запісаўся" мужчына, які памёр яшчэ ў верасні.

Тое, што такая колькасць чалавек нават фізічна не можа прагаласаваць па месцы жыхарства яскрава дэманструе прыклад такога галасавання, які быў зафіксаваны на ўчастку №8 у горадзе Орша. Там па дадзеных камісіі яшчэ з самай раніцы выказалі жаданне прагаласаваць па месцы жыхарства каля 350 чалавек (дакладную лічбу кіраўнік выбарчай камісіі адмовілася прадаставіць). 350 чалавек з 1904 выбаршчыкаў. Гэта лічба складае больш за 18% ад агульнай колькасці выбаршчыкаў, зарэгістраваных на ўчастку. У 10.00 выехала 2 групы па 2 чалавекі з ліку сябраў участковай выбарчай камісіі. Адна група ўзялася аб’язжаць 50 чалавек, другая - 300 чалавек. Калі камісія абыходзіла адрасы грамадзян, якія запісаліся для галасавання на даму, пяты з такіх грамадзян аказаўся памерлым яшчэ ў верасні.

Узяць з сабой назіральнікаў, група якая мела намер аб’ехаць 300 чалавек, катэгарычна адмовіліся, спаслаўшыся на адсутнасць свабодных месц у машыне. Вярнулася гэта группа ў 15.50. Такім чынам, 300 чалавек яны паспелі аб’ехаць за 4 гадзіны 50 секунд. На аднаго чалавека камісія траціла 1 хвіліну 10 секунд. Ці рэальна гэта? Канешне не.

Паводле матэрыялаў кампаніі "Права выбару".

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Галасуюць нават памерлыя

На аршанскім участку № 8 для галасавання "запісаўся" нават памерлы.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение