00:00

-0

6 м/с

971 гПа

03:00

-0

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Орша, Палітыка

Вынікі выбараў

13.10.2015 19:38

3250 праглядаў, 0 каментароў

Раённая камісія агучыла вынікі выбараў. Назіральнікі падаюць скаргі

Раённая выбарчая камісія агучыла вынікі выбараў па Аршанскім раёне. Яўка паводле камісіі склала 90,12%. Прычым, калі скласці колькасць людзей прагаласаваўшых на датэрміновым галасаванні і ў сябе па месцы жыхарства - тыя віды галасавання якія выклікаюць найбольш недаверу ў назіральнікаў - то іхняя сума будзе большая чым колькасць прагаласаваўшых на саміх участках у асноўны дзень галасавання.

Канешне, па дадзеных камісіі найбольш галасоў дасталося кандыдату Лукашэнка - 89,26%, на другім месцы Гайдукевіч - 3,52%, Караткевіч - 3,34%, Улаховіч - 1,37%, супраць усіх кандыдатаў - 1,7%.

Пры гэтым назіральнікі ад дэмакратычных і праваабарончых арганізацый адзначаюць шэраг спрэчных момантаў. Так, на гэтых выбарах адзначана рэкордная для рэгіёну колькасць галасаваўшых па месцы жыхарства, на некаторых участках колькасць галасаваўшых на даму была такой, што патэнцыйна як мінімум 6 сябраў камісіі з 3 скрынямі для галасавання павінны былі без перапынку хадзіць па адрэсах усе 12 гадзін галасавання і пры гэтым на кожнага выбаршчыка траціць толькі крыху больш за 3 хвіліны часу, што не магчыма фізічна. Падлікі яўкі выбаршчыкаў на ўчасткі паўсюль разыходзіліся з дадзенымі яўкі камісіяў.

Адзначаюць назіральнікі і не празрыстаць падліку галасоў. Толькі адна участковая камісія па прапанове назіральнікаў пагадзілася лічыць бюлетэні так, каб кожны ахвотны сябра камісіі і назіральнік маглі бачыць кожны бюлетэнь. Такім участкам стаў выбарчы ўчастак у Андрэеўшчыне. Традыцыйна вясковыя жыхары і людзі сталага ўзросту больш галасуюць за Лукашэнку, гэты участак з'яўляецца вясковым і на 3/4 гэта выбаршчыкі пенсійнага і перадпенсійнага ўзросту. Але ў выніку празрыстага падліку галасоў, лічбы тут скрайне адрозніваюцца ад іншых участкаў і ад паказчыкаў па раёне. Так, за Лукашэнку тут налічана больш чым на 30% меньш чым працэнт па раёне, за Караткевіч наадварот аказалася больш і тут за яе прагаласавала амаль 20% выбарцаў. Гайдукевіч жа не атрымаў, нават, і двух працэнтаў.

Па нашых дадзеных у пракуратуру назіральнікамі пададзена ўжо некалькі скаргаў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Вынікі выбараў

Раённая камісія агучыла вынікі выбараў. Назіральнікі падаюць скаргі

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение