На прайшоўшых выбарах участковыя камісіі імкнуліся не выдаляць назіральнікаў з участкаў для галасавання. У першы дзень шэраг камісіяў паспрабавала выдаліць назіральнікаў ад партыі "Справядлівы свет", але ўжо на працягу двух гадзін усе заяўленыя назіральнікі па рашэнні вышэйстаячых камісіяў змаглі вярнуцца на ўчасткі. У выніку за ўвесь выбарчы тыдзень у раёне быў выдалены толькі адзін назіральнік.
Выдаленым аказаўся сябра партыі "Справядлівы свет" на ўчастку №19. Паводле яго скаргі, якая накіравана ў пракуратуру падлік галасоў - пасля закрыцця ўчастку - пачынаўся цалкам нармальна. Але пасля таго як ускрылі скрыні для галасавання на ўчастку ў дзень галасавання, старшыні камісіі нечым не спадабаліся вынікі падліку галасоў. Падлік быў прыпынены і на працягу 40 хвілін старшыня камісіі па тэлефоне з кімсці пастаянна звязваўся і кансультаваўся, а калі вярнуўся да камісіі агучыў толькі адну лічбу - 81,3% галасоў за Лукашэнку (па выніках падліку галасоў аддадзеных на даму за Лукашэнку было 79%). Калі ж назіральнік папрасіў усе лічбы падліку (яны павінны агучвацца пасля кожнага этапу падліку, а пасля сканчэння падліку вывешвацца пратакол з гэтымі лічбамі), то быў выдалены з участка. Сакратар камісіі сказала назіральніку, што пратакол будзе вывешаны толькі раніцай.