Тры маладыя беларусы праехалі ад нашага горада да Смаленску на роварах, а пра сваё падарожжа зрабілі даволі цікавы ролік. Падарожжа ішло 3 дні 4-6 кастрычніка. 4 кастрычніка хлопцы выгрузіліся з цягніка Магілёў-Орша і вандроўка пачалася.
На відэа, заснятым хлопцамі, няма відаў самой Оршы, але некаторыя краявіды Аршанскага і Дубровенскага раёнаў пазнавальныя.