Латышскія госці будуць знаёміць аршанскіх партнёраў з эканамічным патэнцыялам сваёй краіны, з перспектывамі далейшых узаемаадносінаў. Госці запланавалі сустрэчу з кіраўніцтвам горада і вядучых прадпрыемстваў Оршы і Аршаншчыны.
У галерэі Віктара Грамыкі, што знаходзіцца ў Калегіўме, у гэты дзень адкрыецца выстава эксперыментальнага тэкстылю Латвіі "Вібрацыі матэрыялу", паведамляе сайт Аршанскага райвыканкаму.