Віды спорту, якія прыносілі гораду славу, забываюцца аршанскімі ўладамі. Апошнім часам з праблемамі сутыкнуўся веласпорт. З 1979 года пры стадыёне “Лакаматыў” працуе секцыя, якая выхавала нямала перспектыўных гоншчыкаў, напрыклад, Антона Лапшынава, Уладзіслава Палякова, а галоўнае – чэмпіёна свету ў групавой гонцы, пяціразовага чэмпіёна СССР Ігара Сумнікава, які цяпер працуе ў нацыянальнай камандзе Беларусі. 36 гадоў спраўнай працы цяпер скончаныя, на стадыёне “Лакаматыў” у Воршы цэны арэнды памяшканняў выстаўляе сталічны Культурна-спартовы цэнтр “Лакаматыў”, які прадстаўляе Менскую дыстанцыю чыгункі. Кіраўнік Культурна-спартовага цэнтра Аляксандр Кулага адзначае, што яго арганізацыя мае свае патрэбы і працуе з некалькімі спартовымі аб’ектамі. Супраць веласекцыі на стадыёне ў Воршы ён нічога не мае супраць, але запазычанасць за арэнду ўсё расце:
Так, наш цэнтр выстаўляе суму арэнды на стадыёне “Лакаматыў” у Воршы. Але супраць спартовых секцыяў, у прыватнасці, секцыі веласпорту мы нічога не маем, ведаем пра яе слаўныя традыцыі. Аднак зразумейце — дамова на арэнду таго памяшкання скончылася яшчэ ў канцы сакавіка 2015 года, а даўгі перад намі ідуць яшчэ з канца 2014-га года. На кастрычнік 2015-га запазычанасць дадзенай аршанскай веласекцыі перад намі перавышае ўжо 60 мільёнаў рублёў. Так пра што размова? Калі б нам заплацілі тое, што вінныя, была б іншая справа.
Пра праблемы веласпорту, пра тое, як у школе ў Андрэеўшчыне знішчылі стэнд з інфармацыяй пра знакамітых Аляксандра Кучынскага і Таццяну Шаракову, пра праблемы дзюдо чытайце ў матэрыяле "Радыё Рацыя".