У Мінску 5-6 лістапада праходзіць міжнародная навуковая канферэнцыя "Вялікае княства Літоўскае: палітыка, эканоміка, культура". На вельмі прадстаўнічым мерапрыемстве шмат разоў прагучыць і наш рэгіён. У прыватнасці, раніцай 6 лістапада выступ на тэму "Некаторыя адметныя рысы рэлігійнасці беларусаў у ВКЛ XVI-XVII стагоддзяў" агучыць ураджэнец Оршы, кандыдат філасофскіх навук, старшы навуковы супрацоўнік інстытута філасофіі Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі Сяргей Іванавіч Санько.
Шэраг тэмаў якія прагучаць на канферэнцыі непасрэдна тычацца Оршы і наваколля. Кандыдат гістарычных навук, намеснік дырэктара па навуковай працы Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Лісейчыкаў Дзяніс Васільевіч выступіць з тэмай "Сфальсіфікаваная візіта царквы ў в. Дзмітравічы Аршанскага павета 1621 г."
Кандыдат навук, дацэнт, дэкан факультэта давузаўскай падрыхтоўкі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Мазарчук Дзмітрый Валер'евіч выступіць на тэму "Оршанская Битва 1514 г. и военные традиции раннего Нового времени."
Кандыдат навук, асісэнт кафедры Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Казакоў Аляксандар Уладзіміравіч раскажа "Пра колькасць і склад літоўска-польскага войска ў Бітве пад Оршай"
Як мінімум адна тэма будзе тычыцца галоўнага ўдзельніка Бітвы пад Оршай Канстанціна Астрожскага: "Некоторые особенности репрезентации уряда маршалка Волынской земли и луцкого старосты от имени наивысшего гетмана ВКЛ князя К.И. Острожского в 1510—1520-х гг.". Яе агучыць кандыдат філалагічных навук, дайэнт Віцебскага ўніверсітэта Машэрава Ганна Віктараўна Навасельцава.
Увогуле, прыблізна кожны сёмы даклад на канферэнцыі будзе непасрэдна звязаны з нашым горад і людзьмі якія паўплывалі на яго гісторыю.