Нефармальная сустрэча членаў Аршанскай гарадской арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) і прыхільнікаў партыі «Чай-кава-АГП» пройдзе 11 лістапада, у 17.30 па адрасе: вул. Камсамольская д.16, кв.4. Запрашаюцца ўсе жадаючыя. Пытанні па тэлефоне (8033) 305-06-54.
«Чай-кава-АГП» - гэта магчымасць для ўсіх жадаючых пагутарыць «без гальштукаў» з таварышамі па партыі, лідэрамі партыі, экспертамі, ўдакладніць пазіцыі, распавесці пра сябе, паслухаць апошнія навіны. Усё гэта - за кубкам гарбаты ці кавы.