Учора раніцай - 19 лістапада - каля вёскі Рэдзькі супрацоўнікамі ДАІ быў спынены аўтамабіль Крайслер, якім кіраваў жыхар Мінска. У аўтамабіле былі знойдзены 554 літра гарэлкі расійскай вытворчасці без акцызных марак нашай краіны.
На мінулым тыдні міліцыя атрымала некалькі паспяховых "уловаў" грузаў без адпаведных дакумантаў. Каля Дуброўна быў спынены аўтамабіль "Івеко" з 3,2 тонамі мяса і кіўбасаў без адпаведных дакумантаў. У Аршанскім раёне на трасе М1 У аўтамабіле "Мэрсэдэс-Бэнц" былі выяўлены кан'як "Henessy", віскі "White Horse" і гарэлка "Царская охота", агулам увесь тавар ацэнены ў суму 32 мільёны рублёў.
Каля вёскі "Перавалачная" на той жа трасе ў жыхара Гродненскай вобласці было выяўлена і канфіскавана 620 бутэлек гарэлкі "Белая бяроза". Акрамя канфіскацыі прадукту, на кіроўцу накладзены штраф ў 4,5 мільёны рублёў. Таксама ў Дубровенскім раёне быў затрыманы жыхар Мінска, які ў аўтамабіле перавозіў камплектуючыя да мабільных тэлефонаў на агульную суму 94 мільёны рублёў. Груз канфіскаваны, а на гаспадара складзены пратакол за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.