У 3-м туры чэмпіянату Беларусі па валейболе сярод каманд дывізіёну Б аршанскі "Узлёт" прымаў менскі РДУАР. Нашы валейбалісты ўдала правялі першы матч, адчуўшы праблемы толькі ў апошняй партыі, якую атрымалася выйграць на тай-брэйку. Першыя дзве скончыліся дастаткова хутка і таксама паспяхова. Узлёт - РДУАР - 3:0 (25:19, 25:16, 26:24).
У другой сустрэчы выйграць "усухую" не атрымалася. Першую партыю аршанцы прайгралі ва ўпартай барацьбе 23:25. Другую ўзялі на тай-брэйку, усё-ткі "даціснуўшы" суперніка, які ўжо адчуў смак удачы. А вось трэці сэт стаў пераломным. "Узлёт" разграміў гасцей ушчэнт - 25:12. Напэўна, менавіта псіхалагічная перавага дазволіла выйграць і наступны, які стаўся апошнім. Узлёт - РДУАР - 3:1 (23:25, 27:25, 25:12, 25:23).