Турнір ветэранаў па міні-футболе пройдзе ў спартова-аздараўленчым комплексе ў аграгарадку Зубава. Матчы пройдуць у трох узроставых групах. У матчы "40 і болей гадоў" "Дняпро" з Аршанскага раёна згуляе супраць шклоўскага "Спартака". У "50 і болей" "Дняпро" правядзе сустрэчу з аршанскім "Лакаматывам". У "60 і болей" "дняпроўцы" пазмагаюцца з камандай ВДУ ім.Машэрава з Віцебска. Турнір пройдзе 12 снежня і будзе прысвечаны памяці Уладзіміра Сцяпанавіча Вялічкі - заслужанага работніка сельскай гаспадаркі.
А 10:00 адбудзецца ўскладанне кветак да магілы У.С.Вялічкі. У 10:30 пройдзе цырымонія адкрыцця турніру, а затым пачнуцца матчы.