У залі спарткомплекса "Лакаматыў" адбыўся паядынак рэгулярнага чэмпіянату Віцебскай абласной непрафесійнай баскетбольнай лігі. "Сяргееў В" сустракаўся з СДзЮШАР № 2. Розніца ва ўзроўні супернікаў істотна адбілася на ходзе паядынку, напрыклад, ужо ў першай чвэрці "транспартнікі" выйгравалі 37:13. Лепей за ўсю юнакі выглядалі ў другой чвэрці, якую прайгралі толькі з розніцай "-9". Самай паспяховай для "Сяргеева" чвэрцю стала трэцяя, якую фаварыты выйгралі 50:9. Вынік матчу 153:64 - перамога "Сяргеева В".
Сяргееў В - СДзЮШАР №2 153:64 (37-13, 31-22, 50-9, 35-20)
У турнірнай табліцы чырвоным колерам вылучаныя аршанскія каманды. "Сяргееў В" узначальвае табліцу, "Сонейка" на 12-м месцы, СДзЮШАР № 2 на 13-м.
Адзначым таксама, што "Сяргееў В" сёлета выйграў аршанскае дэрбі і ў "Сонейка".