"Орша" падзяліла 13-ю пазіцыю з жаночай футбольнай камандай "Надзея-Дняпро" з Магілёва і гандбольным клубам БГК ім.Мяшкова з Берасця. Нашай камандзе налічаныя 2 пункты. Гэта адбылося дзякуючы таму, што актыўныя фанаты клуба вядуць свае старонкі ў сацыяльных сетках пераважна на роднай мове. У дзейнасці кіраўніцтва клуба пакуль няма крокаў да беларускай мовы.
Самым беларускамоўным клубам краіны ў гэты раз стала менскае "Тарпеда", якое сёлета паднялося з 2-й лігі ў 1-ю. Сталічныя аўтазаводцы набралі 45 балаў у рэйтынг. Другое пачэснае месца ў рэйтынгу заняло менскае "Дынама" (30 балаў), якое стала значна больш беларускамоўным пасля прыходу ў клуб этнічнага лезгіна Аліма Селімава. Яму ў першы сезон удалося зрабіць тое, чаго мала хацелі яго папярэднікі-беларусы. Сайт клуба цяпер мае беларускую версію, а прозвішчы на футболках гульцоў пішуцца па-беларуску. Замкнуў тройку лепшых ФК "Гомель", які сёлета развітаўся з Вышэйшай лігай беларускага футбола - 28 балаў.
Найвышэйшае месца сярод нефутбольных клубаў у рэйтынгу заняла міні-футбольная каманда "Сталіца" - 8-я пазіцыя і 12 пунктаў.